BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Турыстычны праект «Pisa-Narew»: адказ на цяжкую сітуацыю на мяжы з Беларуссю

У Беластоку падпісалі дамовы на рэалізацыю новага воднага турыстычнага шляху «Pisa-Narew». Праект, сумарна на амаль 130 мільёнаў злотых, аб’ядноўвае тры польскія рэгіёны: Падляшша, Мазовію і Вармію-Мазуры. Ён будзе развіваць інфраструктуру актыўнага турызму на фоне складанай геапалітычнай сітуацыі і крызісу на мяжы з Беларуссю.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

– Будзем спадзявацца, што гэты праект прыцягне турыстаў з усёй Польшчы. Гэта нашы раёны. У апошнія гады, з увагі закрытай граніцы з Беларуссю, з-за гэтага складанага суседства з Беларуссю і Расеяй, трохі знікла зацікаўленне ў галіне турызму. Перакананы, што такая супраца будзе паляпшаць развіццё турызму ў гэтым рэгіёне.

Праект таксама звязаны з імем пісьменніка і ўраджэнца Бярэзінскага раёна, Мельхіёра Ваньковіча. Кажа сябра Маршалкоўскай Управы Яцэк Пярунэк:

– Веру, што гэты праект будзе маркай цэлай Польшчы. Маркай турыстычнай. І ў вачах маю ўжо Мельхіёра Ваньковіча, які перад вайной рабіў тут свае падарожжы па Мазурах і Нарве. Тады не было пазначэння мяжаў, і калі ён пабачыў чалавека, які ішоў з каровамі, то запытаўся: мы ўжо ў Польшчы, ці яшчэ ў Прусіі.

У рамках праекта Шлях «Pisa-Narew» будуць пабудаваны водныя аб’екты і турыстычная інфраструктура, а таксама праведзены кампаніі па лічбавізацыі і прасоўванні гэтага турыстычнага маршруту.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя