Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання. Пастанова аб гэтым апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.
Так, фіксаваныя тарыфы для беларусаў на адпраўку паштовай карткі падаражэлі на 16 капеек — з 70 да 86.
За адпраўку ліста або бандэролі вагой да 20 г тарыф таксама вырас да 86 капеек. Пры гэтым за кожныя наступныя 20 г вагі даплата складзе 7 капеек, раней было 6.
Змяніліся і тарыфы на паслугі пошты для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Так, для іх кошт пасылкі да 20 г вырас на 14 капеек — з 58 да 72. Пры гэтым за кожныя дадатковыя 20 г яны будуць даплочваць 6 капеек замест 5.
Беларускае Радыё Рацыя