BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку адбылося ўшанаванне Дзядоў — дзён памяці продкаў

1 лістапада на Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку па вуліцы Высоцкага прайшло ўшанаванне Дзядоў — традыцыйных дзён памяці продкаў, якія беларусы адзначаюць 1 і 2 лістапада. Акцыю памяці арганізавала Ініцыятыва па ахове магіл беларусаў.

Кажуць удзельнікі сустрэчы:

– Прыйшлі на могілкі, дзе ляжаць выбітныя беларусы. Мы вырашылі, што трэба нам, беларусам, гуртавацца вакол беларускай ідэі. Таму мы і прыйшлі на экскурсію.

– Я з Менску, і я заўсёды хадзіла на могілкі, з дзяцінства, і на Дзяды, і ў нас ёсць Радаўніца. Гэта шанаванне продкаў. На могілкі да сваіх продкаў мы не можам пайсці, не можам, нават калі бацькі паміраюць.

Удзельнікі сустрэчы наведалі магілы беларусаў, усклалі кветкі, запалілі знічы і ўзгадалі тых, хто зрабіў унёсак у жыццё беларускай супольнасці на Падляшшы.

Як паведамілі арганізатары, сёлета, дзякуючы супольным намаганням, удалося аплаціць арэнду чатырох беларускіх пахаванняў на 20 гадоў і правесці рамонтныя работы на старых помніках.

Краязнаўца Аляксей Трубкін.

Беларускае Радыё Рацыя