На пляцы Касцюшкі, уздоўж вуліцы Сянкевіча, можна ўбачыць выставу фотаздымкаў падляшскіх алімпійцаў, якія прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Выставу разам з Прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім адкрыў алімпійскі чэмпіён Войцех Навіцкі. Сярод іншага спартовец распавёў, ці ёсць будучыня ў беларускіх спартоўцаў у Польшчы:
— Я думаю, што нейкая будучыня ў спартоўцаў ёсць, але з прававога боку, так бы мовіць, мне цяжка нешта сказаць, якія ёсць абмежаванні ці думкі для таго, каб беларускія спартоўцы маглі практыкавацца ў нас. Але я думаю, што, як і ў кожнай краіне, калі ёсць жаданне супрацаваць і практыкавацца, я думаю, заўсёды знойдзецца месца.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
На фотавыставе ў цэнтры Беластока можна пабачыць спартоўцаў, якія ўдзельнічаюць у сёлетніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. У 2024 годзе удзел у спаборніцтвах узялі ажно сямёра спартоўцаў з беластоцкіх клубаў. Спартыўная фотавыстава будзе даступная для агляду яшчэ два тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя






