BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку плануюць пабудаваць буйную спартовую базу – COS

Прадстаўнікі найбуйнейшых універсітэтаў Беластока і прадстаўнікі гарадскога і ваяводскага самакіравання падпісалі ліст аб намерах адносна стварэння Цэнтральнага асяродка спорту ў Беластоку.

У сустрэчы прыняў удзел, між іншым, Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

-У Польшчы праз Міністэрства спорту і турызму плануецца стварэнне новых цэнтральных асяродкаў спорту. Пачуўшы гэта, адразу дамовіўся з панам прэзідэнтам і нашымі рэктарамі. Мы, напэўна, першае ваяводства, якое падпісала такі ліст. Я веру, што гэты пачатак шляху, які мы сёння пачынаем, будзе паспяховым, і вынікам гэтага поспеху будзе стварэнне Цэнтральнага асяродка спорту ў Беластоку.

Кажа рэктарка Беластоцкай Палітэхнікі, прафесар Марта Касіёр-Казберук:

-Беластоцкая Палітэхніка ўсім сваім сэрцам і ўсім сваім патэнцыялам падтрымлівае ініцыятыву стварэння COS тут, у Беластоку. Не толькі таму, што ўсе мы разумеем значэнне спорту. Гэта дапаможа застацца тут студэнтам-спартоўцам.

Прысутны прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі падкрэсліў, што ў планах Міністэрства спорту і турызму ёсць спартовыя інвэстыцыі, якія ажыццяўляюцца ў Беластоку. Гэта і забаўляльна-спартыўная зала, і рэалізацыя канцэпцыі будаўніцтва басейна алімпійскага памеру.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя