У чэрвені памежныя службы Польшчы, Літвы і Латвіі зарэгістравалі рэзкае павелічэнне спробаў парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі.

Інфармацыйнае агенцтва “Позірк” прааналізавала статыстыку парушэнняў мяжы. Выявілася, што за 17 дзён чэрвеня іх было больш, чым за ўвесь першы квартал.
Ад пачатку чэрвеня польскія памежнікі спынілі 3095 такіх спробаў, у Латвіі — 998, у Літве — 67. Агулам было зафіксавана 4160 спробаў нелегальна трапіць у краіны ЕЗ праз Беларусь. А за першы квартал такіх спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі было 4068.
Нагадаем, мігранцкі крызіс на межах Беларусі і краін ЕЗ цягнецца з лета 2021 года. Еўрапейскія палітыкі абвінавацілі кіраўніцтва Беларусі і Расеі ў наўмысным стварэнні гэтага крызісу як формы гібрыднай вайны.
Беларускае Радыё Рацыя