BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гарадзенскай вобласці скарацілася колькасць судоў за “экстрэмізм”

Павел Калмагораў, скрыншот экрану

Як паведамляе “Гарадзенская праваабарона”, у Гарадзенскай вобласці скарацілася колькасць судоў за “экстрэмізм”. Гэта вынікае з афіцыйнай інфармацыі, якая была паданая на тэлеканале “Беларусь-4. Гродно”.

За 7 месяцаў 2025 году на Гарадзеншчыне было 280 адміністрацыйных спраў паводле сумнавядомага артыкулу 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмізму»). Гэта ў чатыры разы менш, чым за той жа перыяд у мінулым годзе. Пра гэта на тэлеканале расказаў супрацоўнік УУС падпалкоўнік Павел Калмагораў. Міліцыянты хваляцца тым, што такая тэндэнцыя сталася таму, што насельнікі вобласці больш пільна «аналізуюць і правяраюць» свае старонкі ў сацсетках і знаходжанне ў “экстрэмісцкіх групах”.