BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеве абвешчана пра стварэнне руху “Каліноўцы”

Былы камандзір Палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў “Кіт” стварыў грамадскі рух “Каліноўцы”. На адмысловым брыфінгу ў Кіеве было заяўлена пра мэты, задачы, каштоўнасці і ўдзельнікаў руху.

Ідэю руху падтрымаў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук:

– На палкавых зборах было прынята рашэнне, што полк Кастуся Каліноўскага – гэта вайскова-грамадскі праект, які ўключае ў сябе дзейсных вайсковаслужбоўцаў УСУ. Тых, хто ўжо прайшоў службу ў шэрагах УСУ і знаходзіцца ў нашым рэзерве ў Еўропе і ва Украіне. Пастанавілі, што на базе ПКК ствараецца грамадскі рух “Каліноўцы”.

Кажа адзін з заснавальнікаў і лідараў грамадскага руху “Каліноўцы” Дзяніс Прохараў:

– Рух “Каліноўцы” – гэта аб’яднанне простых беларусаў, баявое і грамадска-палітычнае крыло беларускіх дэмакратычных сіл і прадстаўнікоў іншых народаў, якое грунтуецца на агульных для ўсіх удзельнікаў каштоўнасцях і мэтах для аднаўлення дэмакратычнага і кантытуцыйнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь пасля спынення расейскай агрэсіі супраць Украіны. Мы нясем гістарычную адказнасць за далейшы лёс Беларусі.

Сярод задач грамадскага руху “Каліноўцы” пазначана забеспячэнне палка Каліноўскага сучаснымі сродкамі ўзбраення ў супрацы з праектам “Беларускі дрон”, рэабілітацыя і падтрымка ветэранаў, вядзенне ваеннай падрыхтоўкі для беларусаў, непасрэдная праца з Офісам Ціханоўскай, АПК і КР.

Кантакты грамадскага руху “Каліноўцы”: email – [email protected], cайт – kalinouski.org.

Беларускае Радыё Рацыя