Татары былі паселеныя на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага дзеля захавання зямель здабытых Князям Вітаўтам. Да сённяшняга абараняюць тое, што было ім раз дадзенае – сваю зямлю, веру і святыні. На працягу стагоддзі зрасліся са сваёй тэрыторыяй і мясцовымі людзьмі настолькі, што менавіта іх малітоўнікі з’яўляюцца крыніцай ведаў для беларускіх мовазнаўцаў. Як аказваецца, менавіта там захаваліся словы, якія даўно былі забытыя. Гісторыя мячэці з Іўі, што ў Беларусі, гэта яркі доказ таго, што захавалі татары ВКЛ.
















