У Расеі завочна арыштавалі суддзю Міжнароднага крымінальнага суда Хайкеля Бен Махфуда, які выдаў ордары на арышт экс-міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба Узброеных сіл Валера Герасімава.
На яго завялі крымінальную справу паводле артыкулу Крымінальнага кодэкса Расеі аб незаконным узяцці пад варту. Раней МУС Расеі абвясціла ў вышук суддзю Гадзінэса, які выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і дзіцячай амбудсвумэн Расеі Марыі Львовай-Бяловай.
Таксама расейскае міністэрства абвясціла ў вышук двух іншых суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда: Томака Аканэ і Ружанры Айталу, а таксама пракурора МКС Карыма Гана. У дачыненні да іх у Расеі завялі справу аб прыцягненні заведама невінаватага да крымінальнай адказнасці і падрыхтоўкі да нападу на прэзідэнта.
Расея не прызнае юрысдыкцыю МКС і не ўдзельнічае ў ягонай працы. Масква не з’яўляецца ўдзельніцай Рымскага статуту, які вызначае дзеянні суду.
Фота: .gazeta.uz