У Стакгольме пачаўся форум па пашырэнні правоў жанчын і дэмакратыі ў Беларусі.

Тут дыскутуюць на тэму гендэрнай роўнасці ды таксама плануюць абмеркаваць два дакументы з канцэпцыямі гендэрных рэформ у Беларусі, а таксама законапраекта аб гендэрнай роўнасці.
Выступаючы перад удзельнікамі беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская прыгадала важную ролю жанчын у падзеях 2020 года ды ацаніла агульнае становішча беларускіх жанчын сёння.
– Жанчыны не заганяюць сябе ў гэтыя рамкі: жанчына, кухня, дзеці, царква і г.д. Яны мысляць больш шырэй, яны разумеюць, што я магу быць лідаркай ініцыятывы, я магу быць лідаркай арганізацыі, магу быць лідаркай нават краіны. Гэты працэс яшчэ не скончыўся, калі ўжо не будзе нават паўставаць такіх пытанняў у Беларусі: ці жанчыны вартыя, ці здольныя? І вось тады ўжо мы можам казаць пра сфармаванасць гендэрнай роўнасці.
У пытанні гендэрнай роўнасці ў палітыцы паказальны і ўласны прыклад Святланы Ціханоўскай, якая ужо цягам пяці гадоў прадстаўляе дэмакратычную Беларусь.
– Крок за крокам улюблялася ў людзей, у беларусаў, у наша змаганне. Потым, калі ўжо пачаліся гэтыя брутальныя пасадкі, было зразумела, што рэжым будзе ціснуць, і вось тады, калі пачаўся першы ціск на мяне, тады я не памятаю ніводнага дня, каб не было страшна. Але ўжо тады ты разумееш, што не можаш спыніцца, ты побач з людзьмі, мы разам, падтрымліваючы адзін аднаго, мусім ісці наперад.
На форуме ў Стакгольме сабралася больш за 100 гасцей — прадстаўнікі экспертнай супольнасці і палітычных колаў. Суарганізатарамі форуму выступаюць МЗС Швецыі, міжнародныя арганізацыі ды каманда па гендэрнай роўнасці і ўразлівых групах прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя