Беларуская пляцоўка Kropka ў Тбілісі, якая працавала тры гады, спыняе сваю дзейнасць. Апошнія мерапрыемствы адбыліся ў гэтыя выхадныя: агульная развітальная сустрэча і майстар-клас па вырабе «Каляднай зоркі». Зачыніцца Kropka 10 студзеня.

Як адзначаюць арганізатары, гэта звязана са змяншэннем колькасці беларусаў у Грузіі, а таксама з абмежавальнымі законамі, якія ўскладняюць працу грамадскіх прастораў. Частка мерапрыемстваў працягнецца на іншых пляцоўках, інфармацыя пра іх будзе даступная ў тэлеграм-канале Kropka. За гады працы пляцоўка правяла сотні сустрэч, якія наведалі тысячы чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя






