BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася ўрачыстая імпрэза да Дня Волі

У Варшаве ва Універсітэце музыкі імя Фрыдэрыка Шапэна адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Дню Волі. Яе арганізатарамі выступілі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Чаму такія імпрэзы важна праводзіць, нашаму радыё распавёў намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

– Гісторыя не раз даказала, што эміграцыя дыяспары за мяжой мела ўплыў на змены і ўнутры краінаў. Напрыклад, сітуацыя ў Польшчы, калі нацыянальны рух фактычна дапамог аднаўленню незалежнасці Польшчы ў 1919 годзе. Таму такія імпрэзы, якія аб’ядноўваюць розныя ініцыятывы беларусаў, якія, на жаль, знаходзяцца ў эміграцыі, яны будуюць. Будуюць матывацыю, будуюць узаемадзеянне, і гэта пераказ нашым партнёрам, што мы працягваем змагацца.

Падчас урачыстасці адбыўся выступ гурта SPIEVY.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя