У Варшаве памёр жыхар Гомеля, грамадскі актывіст Дзмітрый Гарэлька. На дадзены момант вядома, што польская паліцыя мусіць звязацца са сваякамі.

З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы, у якіх сваякі памёрлі не ў Беларусі. І як перажыць смерць блізкага, калі падзяляе мяжа? Над гэтымі і іншымі нялёгкімі пытаннямі, з якімі можна сутыкнуцца ў эміграцыі, разважае грамадскі актывіст Валерый Сляпухін у гутарцы з Юліяй Сівец:
РР: Стала вядома пра тое, што памёр актывіст. Што вядома на дадзены момант пра гэта?
– На гэты момант вядома, што ён часта наведваў нядзельныя акцыі. Ён быў на маршах у Гомелі непасрэдна. То бок, я яго там непасрэдна сам асабіста бачыў. Вядома, што ён памёр на працы. Пры якіх абставінах – пакуль невядома. Працаваў ён ахоўнікам у гандлёвым цэнтры. Тое, што да яго там, дзе ён жыў, прыходзіла паліцыя і, адпаведна, паведаміла гэтую інфармацыю аб тым, што ён памёр. Пакуль усё, што вядома, то бок яшчэ пакуль няма пацверджання медыцынскага аб прычынах смерці. Спадзяюся, што ўжо ў паліцыі тэлефонны кантакт сваякоў ёсць, спадзяюся, што яны тамака ўжо падтрымліваюць сувязь.
– І яшчэ невядома, ці гэта будзе ў Варшаве, ці гэта ўсё ж такі будзе перавозка цела ў Гомель і ўжо пахаванне ў Гомелі. Ну, гэта зноў жа рашэнне на меркаванне непасрэдна сваякоў, але мы са свайго боку дапаможам арганізаваць збор, калі такое спатрэбіцца, і дапамагчы фінансава, каб усе гэтыя працэдуры былі вырашаны.
РР: Што звычайна ўплывае, хваробы ці ўсё ж такі эміграцыя на стан здароўя? Таму што гэта ўжо не першы такі выпадак.
– Здароўе – гэта, у першую чаргу, ніхто не застрахаваны, тым больш жыхары Гомеля і Гомельскай вобласці больш схільныя да захворванняў і анкалагічных у прыватнасці. Адпаведна смяротнасць у Гомелі і вобласці крыху вышэйшая, чым усюды было. Ну а тое, што паміраюць у эміграцыі, ну, на жаль, гэта натуральны працэс, ад гэтага ніхто не застрахаваны. А бываюць розныя выпадкі, бываюць забойствы, бываюць няшчасныя выпадкі. Таму казаць аб тым, што гэта сістэматычна і нейкія сурʼёзныя фактары ўплываюць, ну, наўрад ці. Мне здаецца, гэта не павінна неяк уплываць. То бок, гэта натуральныя працэсы.
– А з нагоды стану здароўя, ну, так, ёсць і псіхалагічныя траўмы, ад якіх ці наўрад хтосьці застрахаваны, але і ці наўрад гэта даводзіць да суіцыдаў або нейкіх такіх праблем, якія прыводзяць да смерці. Гэта можа быць нейкая дэпрэсія, альбо нейкая асацыялізацыя, але не больш за тое. Ізноў жа, гэта лечыцца і ў эміграцыі, і ў дыяспарах. Павінна быць усё нармальна.
РР: З якім складанасцямі сутыкнуцца сваякі пры перавозе цела? Ці пошук сваякоў больш цяжкі чым у Беларусі?
– Так, тут даводзіцца падключаць розныя кантакты ў Беларусі, каб знайсці кантакты. Гэта значыць, тут складаней. Плюс перавозка цела – гэта таксама арганізацыйныя цяжкасці, з якімі трэба будзе сутыкнуцца, і не так лёгка іх будзе арганізаваць. Але ёсць арганізацыі, якія спецыялізуюцца на такіх паслугах, і я думаю, што яны ведаюць усе тонкасці, усе нюансы, і яны змогуць дапамагчы з перавозкай, з афармленнем дакументаў неабходных. І, на жаль, у нас ужо ёсць не вельмі добры досвед у арганізацыі такіх перавозак, таму, скажам так, ужо ведаем, як гэта зрабіць.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






