Беларускае выдавецтва “Гутэнберг” прымае ўдзел у Франкфурцкім кніжным кірмашы. Яно разгарнула сваю дзейнасць у эміграцыі ў польскім горадзе Кракаў і стараецца наведваць як мага большую колькасць краінаў і гарадоў з прэзентацыяй беларускай літаратуры.

Распавяла менеджар праектаў студыі imago.by, галоўны рэдактар Еўрапейскага беларускага выдавецтва Гутэнберг Валянціна Андрэева:
– Я вітаю слухачоў з Франкфурдскага кніжнага кірмашу, які адбываецца ў Нямеччыне з 15 па 19 кастрычніка. Гэта найбуйнейшая пляцоўка кніжнікаў усіх відаў і катэгорыяў у свеце. І беларусы маюць тут уласны стэнд, дзякуючы інстытуту беларускай кнігі. Сюды прыехалі шматлікія беларускія выданні.
Прадукцыя Беларускаага выдавецтва Гутэнберг таксама даступная для замоваў амаль што па ўсяму свету праз сайт https://gutenbergpublisher.eu.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя.






