BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава

Супраць яго распачатая крымінальная справа — верагодна, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі, піша «Віцебская вясна».

Яўген — 27-гадовы ўраджэнец Оршы. Ён скончыў аршанскую СШ №17, быў пераможцам прадметных алімпіяда па гісторыі. Пасля школы вучыўся на гістфаку БДУ.  У 2020 годзе хлопец быў затрыманы і збіты падчас пратэстаў у Менску: з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь. Пасля быў аштрафаваны судом  на 675 рублёў за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». У 2022 годзе яму прызначылі 15 сутак арышту за фотаздымак у сацсетках, дзе на хлопцы была майка з Пагоняй.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вясна”