BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманы беларускі акцёр Уладзіслаў Ліпоўскі

У Беларусі працягваюцца затрыманні акцёраў. Нядаўна адправілі за краты траіх супрацоўнікаў тэатра беларускай драматургіі, цяпер жа сілавікі паказалі відэа з акцёрам “Беларусьфільма” Уладзіславам Ліпоўскім.

На ім мужчына кажа, што падпісаны на “экстрэмісцкія” каналы і пакідаў у інтэрнэце каментары пра міліцыю.  Што пагражае Ліпоўскаму, пакуль невядома. Сілавікі называюць яго ўжо былым супрацоўнікам “Беларусьфільма”.

Рэпрэсіі не спыняюцца ў Беларусі. Яны ахопліваюць усю краіну.  Толькі на мінулым тыдні па палітычных справах асудзілі 66 чалавек. Палову з іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Часам беларусаў судзяць сем’ямі.

Беларускае Радыё Рацыя