Цягам жніўня ў Беларусі больш за ўсё падаражэлі капуста, агуркі і цытрусавыя.
Пра гэта сведчыць праведзены выданнем “Позірк” аналіз дадзеных “Белстату”. У прыватнасці капуста вырасла ў цане амаль на 21%.
Значней за ўсё патаннелі за месяц свежыя памідоры (-30%), буракі і морква. Сярод не сезонных харчовых тавараў прыкметней за ўсё кошты павялічыліся на кетчуп (амаль +4%).
Беларускае Радыё Рацыя