BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

12 банкаў паведамілі пра новаўвядзенні для кліентаў

Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, змяніў асобныя правілы абслугоўвання і надаў новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў. Вось некалькі прыкладаў:

– “Белаграпрамбанк” цяпер патрабуе паказваць дакумент, які пацвярджае асобу, пры залічэнні праз касы наяўных сродкаў на бягучы (разліковы) рахунак фізічнай асобы.

– “Белінвестбанк” увёў камісію на выдачу ва ўласных пунктах наяўных сродкаў па картках іншых банкаў: у беларускіх рублях — 3,5% сумы; у замежнай валюце — 10%.

– “Сбер Банк (Беларусь)” з 26 снежня спыняе дзейнасць, звязаную з эмісіяй электронных грошай сістэмы ePay.

– “Цэптэр Банк” прыпыніў магчымасць здымаць наяўныя грошы ва ўласных касах і банкаматах з выкарыстаннем картак, выпушчаных банкамі-нерэзідэнтамі. («Позірк»).

Мазырскі НПЗ можа застацца без нафты

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод можа застацца без нафты пасля ўдару ўкраінцаў па нафтабазе “Сталёвы конь” уноч на 14 снежня. Справа ў тым, што атакаваная нафтабаза ў Арлоўскім раёне Расіі — гэта яшчэ і дыспетчарская станцыя на нафтаправодзе “Дружба”.

Са слоў вайсковага эксперта Рамана Світана, на захад ад “Сталёвага каня” ёсць яшчэ адна лінейна-вытворчая дыспетчарская станцыя — “Унеча” — да якой нафту перапампоўвае якраз атакаваная нафтабаза. А далей чорнае золата трапляе на Мазырскі НПЗ у Беларусі, а таксама ў Польшчу і Германію, а праз Украіну — і ў Венгрыю, Славакію і Чэхію. («Еўрарадыё»)

Нечаканае дызельнае адраджэнне

У лістападзе ў Транспартных упраўленнях па ўсёй Польшчы выдалі ў чатыры разы менш зялёных нумароў, чым белых, выданых уладальнікам дызельных аўто. У лістападзе было зарэгістравана каля 1,2 тыс. электрамабіляў, на 37,2% менш, чым за гэты ж перыяд у 2023 годзе. У кастрычніку спад склаў 13,8%. Дызельныя аўтамабілі павінны былі знікнуць зняслаўленыя як сімвал вуглевадароднай гаспадаркі, і быць заменены электрычнымі аўтамабілямі. Хуткая электрыфікацыя транспарту — адзін з ключавых кампанентаў еўрапейскай стратэгіі, пераход павінен быў знізіць выкіды парніковых газаў у Еўропе, — чытаем на партале biznesalert.pl.

Але зараз аказваецца, што дызельныя аўтамабілі зноў на піку папулярнасці. У лістападзе ў краіне зарэгістравалі звыш 4,7 тыс. новых дызельных аўтамабіляў, што на 16,9% больш, чым годам раней. (Польскае радыё)

Беларускае Радыё Рацыя