У Гданьску на 12 лютага запланавана абмеркаванне пытанняў бізнесу беларусаў у Польшчы і менавіта ў Паморскім ваяводстве. Пра гэта паведамляе у сваім тэлеграм-канале Асацыяцыя беларускага бізнеса за мяжой.

Раніцай таго дня кіраўніцтва Асацыяцыі сустракаецца з прадстаўнікамі Рэгіянальнай Гаспадарчай Палаты Памор’я і просіць зацікаўленых асоб дасылаць яму свае пытанні ці прапановы.
Увечары 12 лютага на нэтворкінгу, да якога запрашаюць далучацца праз адпаведную форму рэгістрацыі, будуць абмеркаваны вынікі гэтай размовы.
Асноўныя тэмы нэтворкінгу:
▪️Магчымасці для бізнесоўцаў у рэгіёне.
▪️Праграмы падтрымкі прадпрымальнікаў, фінансаванне.
▪️Інтэграцыя прадпрымальнікаў у польскую бізнес-супольнасць.
▪️Разбіраем вашыя праблемы і запыты: распавядзіце, з якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся пры вядзенні бізнесу ў Польшчы і даведайцеся, як АВВА дапаможа ў вырашэнні гэтых пытанняў.