19% індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Польшчы летась, з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, вынікае з дадзеных Польскага эканамічнага інстытута (Polski Instytut Ekonomiczny). Усяго такі статус эканамічнай дзейнасці летась аформілі 7.663 беларусы.

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, 61% беларускіх ІП зарэгістравана ў сферы інфармацыі і сувязі. “Пераважная большасць” гэтых людзей, як сцвярджаецца, займаюцца “дзейнасцю, звязанай з праграмным забеспячэннем”. 12% ІП адкрыта ў сферы “прафесійнай, навуковай або тэхнічнай дзейнасці”, 6% – у будаўніцтве.
Галіновая структура замежных ІП, як адзначае інстытут, “можа задаволіць патрэбнасці польскай эканомікі і запоўніць яе прабелы”.






