BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

287 беларускіх прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расеі

Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы. Удзел у гэтай сустрэчы ўзялі амбасадары і дыпламаты 46 краін свету, паведамляе прэс-служба беларускай дэмакратычнай лідаркі.

Фота ілюстрацыйнае: Olga Sokolova/Global Look Press

У сваёй прамове Ціханоўская закранула ключавыя пытанні бяспекі ў рэгіёне і пагрозу расейскага кантролю над Беларуссю. Яна падкрэсліла, што наша краіна ператварылася ў ваенны плацдарм для Расеі, дзе рэжым падтрымлівае вытворчасць зброі і рыхтуецца да новых сумесных вайсковых вучэнняў.

Беларусь стала не проста стартавай пляцоўкай, а ваенным цэхам для расейскай ваеннай машыны. 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расеі, — сказала Ціханоўская.

ЕЗ анансаваў контрмеры ў дачыненні да экспарту з ЗША

Еўракамісія ў адказ на пошліны ЗША збіраецца з 1 красавіка ўвесці меры ў адказ у дачыненні да экспарту амерыканскіх тавараў. Яны могуць закрануць пастаўкі прадукцыі на 26 млрд еўра, піша Office Life.

Як паведамлялася, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў 25% пошліны на тавары, якія пастаўляюцца з Мексікі, Канады і Кітая, а таксама на ўсе пастаўкі сталі і алюмінію з іншых краін. У спіс патрапілі Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Вялікабрытанія, Канада, Мексіка, Паўднёвая Карэя і Японія, а таксама Еўразвяз. Рашэнне набыло моц 12 сакавіка. У тым ліку новыя тарыфы ЗША закранаюць экспарт ЕЗ на суму больш за 18 млрд. еўра.

У адказ Еўразвяз пасля кансультацый прыгразіў увесці контрзахады. Пры гэтым у Еўракамісіі адзначылі, што гэтыя меры можна адмяніць у любы момант, калі ў выніку перамоў будзе знойдзенае рашэнне.

Названы галоўныя гандлёвыя партнёры Беларусі. Хто ў спісе?

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў расказаў, якія краіны выступаюць асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі.

Беручы пад увагу эканамічны і палітычны патэнцыял краін далёкай дугі, узмоцнена супрацоўніцтва з дзяржавамі Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі, – падкрэсліў міністр, падводзячы вынікі 2024 года.

Ён таксама дадаў, што ўдалося не дапусціць абвалу гандлю з краінамі Еўрапейскага звязу. І нават спрацаваць у плюс з шэрагам еўрапейскіх дзяржаў. У цэлым Беларусь падтрымлівае гандлёва-эканамічныя адносіны больш як з 210 краінамі і тэрыторыямі. Тройку асноўных гандлёвых партнёраў фарміруюць: Расея, Кітай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У топ-5 таксама патрапілі Польшча і Нямеччына. Значнымі з’яўляюцца аб’ёмы гандлю з Казахстанам, Турцыяй, Італіяй, Бразіліяй, Узбекістанам, піша myfin.by.

На колькі падаражэлі пакупкі за год у Польшчы?

У лютым гэтага года штодзённыя пакупкі былі ў сярэднім на 5,8 працэнта даражэйшыя, чым за той жа леташні перыяд – вынікае апошняга даследавання UCE Research і WSB Merito University.

З усіх прааналізаваных катэгорый больш за ўсё падаражэлі прадукты з тлушчамі (то бок масла, маргарын, алей і інш.) — у сярэднім на 16,1% год да года. Толькі сметанковае масла падаражэла на 32,5 працэнта!

Другое месца па дарагавізне заняла садавіна, якая падаражэла на 10,7 працэнта, трэцяе — безалкагольныя напоі, якія дадалі ў цане 9,8 працэнта.

Беларускае Радыё Рацыя