BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

56,5% грамадзянаў Польшчы катэгарычна супраць увядзення еўра

У Польшчы да 56,5% вырасла доля грамадзян, якія выступаюць катэгарычна супраць увядзення ў краіне еўра. Аб гэтым піша Rzeczpospolita са спасылкай на дадзеныя апытання Фонду эканамічнай свабоды (Fundacja Wolności Gospodarczej).

Цалкам падтрымліваюць пераход на еўра 10,1%, хутчэй падтрымліваюць, чым не падтрымліваюць – 30,7%.

Год таму праціўнікаў увядзення еўра было менш – 50,8%, хутчэй падтрымлівалі пераход – 34,9%.

Альтэрнатыўнае апытанне, праведзенае яшчэ ў красавіку 2024 года SW Research для выдання Wprost, паказвала, што 61% палякаў выступалі супраць увядзення еўра, 26% былі “за”, 13% – не вызначыліся.

Аўтары апытання звязваюць павелічэнне праціўнікаў увядзення еўра з пазіцыяй мінулага і дзейнага ўрада, а таксама Нацыянальнага банка, якія з’яўляюцца прыхільнікамі захавання нацыянальнай валюты. У Міністэрстве фінансаў нават быў скасаваны спецыяльны дэпартамент, які адказваў за інтэграцыю Польшчы з еўразонай.

Польшча не прыняла абавязацельства перайсці на еўра, пасля ўступлення ў ЕС у 2004 годзе. Фармальна, каб увесці еўра краіна павінна адпавядаць пэўным эканамічным крытэрыям. На практыцы пераход на еўра не з’яўляецца абавязковым.