Аб’ём экспарту калійных угнаенняў у Кітай з Беларусі у студзені-чэрвені 2024 года скараціўся (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) прыкладна ў 2 разы. Ён склаў меней чым 482 млн долараў. Такую лічбу называе тг-канал “Эканоміка Беларусі”.

Гэтая тэндэнцыя была заўважана яшчэ па выніках першага квартала. Тады Расея і Канада абагналі Беларусь па пастаўках калію ў КНР. Прытым, цэны на калійныя ўгнаенні ў свеце сёлета ўпалі.