Пачаўся набор на 20-ю прэмію «Падляшская марка», якой намінуюцца лепшыя ўзоры прадукцыі і паслуг, якія паходзяць з Падляшша. Заяўкі можна падаваць у 10 конкурсных катэгорыях.
Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Гэта будзе юбілейная «Падляшская Марка», дваццатая. Спадзяюся, што будзе шмат зацікаўленняў. Мы цэнім кожную заяўку. «Падляшская марка» – гэта ўжо прыкметныя і прэстыжная рэч. Нашага зубра, які з’яўляецца логатыпам Падляшскага ваяводства, ужо відаць на многіх прадуктах і рэчах, якія паходзяць з Падляшскага ваяводства.
Дырэктар Бюро культуры Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводскага Агата Пухальска запэўніла, што ўдзел у намінацыі могуць прымаць і беларусы, што пражываюць на Падляшшы, у тым ліку ў катэгорыі «Культура»:
– Калі вытворцы тут жывуць, або робяць штосьці цікавага ў нашым рэгіёне – то калі ласка. Мы задаволены, што ў катэгорыі «Культура. Падзея» маем найбольш заявак на «Падляшскую Марку». Атрымалася нам стварыць выдатны прадукт, які пазнавальны не толькі ў нашым рэгіёне, не толькі ў Польшчы, але і на цэлым свеце.
Вядома, што ў 2009 годзе ў межах «Падляшскай Маркі» званне Ганаровага амбасадара Падляшскага ваяводства было прысвоена мастаку і дзеячу Лявону Тарасевічу, пра што і было ўзгадана пры адкрыцці сёлетняга набору заявак.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя