BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аэрапорты Літвы падлічылі страты ад метэазондаў

Страты аэрапортаў Вільні, Коўна і Палангі, панесеныя сёлета ад метэаралагічных зондаў, склалі больш за €800 тысяч. Пра гэта паведаміла дзяржаўная кампанія «Аэрапорты Літвы».

Фота з адкрытых крыніц

Ад пачатку года было зафіксавана больш за 600 выпадкаў парушэння мяжы метэазонадамі з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія запускаліся з тэрыторыі Беларусі, і прыкладна 200 інцыдэнтаў з беспілотнікамі. Гэтыя інцыдэнты прывялі да закрыцця аэрапортаў, што закранула больш за 320 авіярэйсаў і амаль 50 тысяч пасажыраў.