BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Аграрныя сувязі Беларусі і Падляшша не павінны знікнуць”

26-га студзеня Святлана Ціханоўская прызначыла Дзмітрыя Кучука дарадцам па пытаннях экалогіі. Ён будзе працаваць па-за штатам, займацца распрацоўкай экалагічных пазіцый Офіса, развіццём супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі зялёнымі арганізацыямі.

Фота Офіса Ціханоўскай

Адным з прыярытэтаў Кучука стане падтрымка кантактаў з беларускімі фермерамі і рэгіёнамі Падляшша, каб у будучыні яны маглі аператыўна выйсці на еўрапейскі рынак. Сам Дзмітрый Кучук адзначыў:

-Хацелася б папрацаваць з беларускімі фермерамі на перспектыву. Фермеры не падтрымлівалі агрэсіі Расеі супраць Украіны. Транспамежны гандаль узнавіць зараз вельмі складана, але гэтыя сувязі павіны заставацца.

Такі падыход, падкрэслівае Кучук, дазваляе рыхтаваць беларускіх і падляшскіх фермераў да перспектыўнага развіцця, умацоўваць эканамічныя сувязі і падтрымліваць нармальны гандаль у будучыні. Сярод планаў дарадцы –  таксама каардынацыя мерапрыемстваў да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку правядзенне Чарнобыльскага Шляху ў Вільні.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя