BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Альфа-Банк” уводзіць плату за аперацыі за мяжой

З 17 лютага “Альфа-Банк” уводзіць камісію за расходныя аперацыі за межамі Беларусі, зробленыя з выкарыстаннем картак міжнародных плацежных сістэм, паведамляе прэс-служба банка.

Для карт, выпушчаных для беларусаў ці замежнікаў у рамках зарплатнага абслугоўвання, камісія складзе 1% ад сумы аперацыі. А для замежнікаў, якія маюць карты не з зарплатным пакетам, плата будзе 3%.

“Пры гэтым на працягу шасці месяцаў будзе дзейнічаць акцыя, у адпаведнасці з умовамі якой узнагароджанне не будзе спаганяцца ў выпадку, калі валюта аперацыі супадае з валютай рахунку, да якога выпушчана карта”, – удакладняюць у банку.

З 18 лютага змяняюцца ўмовы для іншых аперацый. Мінімальная камісія за зняцце наяўных грошай у банкаматах іншых банкаў, уключаючы партнёрскія, будзе складаць 4,5 рубля. Але гэтая змена не распаўсюджваецца на аперацыі па выдачы наяўных сродкаў у рамках лімітаў, усталяваных пакетамі рашэнняў.

За пераводы грашовых сродкаў з картак банка на карты іншых беларускіх банкаў устаноўлена камісія ў памеры 1,2% ад сумы плюс адзін рубель.