BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Кныровіч: Больш-менш нармальна ў нас з фінансавай часткай беларускай сістэмы

Госць Рацыі – эканамічны блогер і сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч. З ім паразмаўляў Улад Грынеўскі.

РР: Фарміруецца ў Беларусі новы ўрад. І вось такое трошкі правакацыйнае пытанне: у нармальных добрых варунках з тых людзей, каго Аляксандр Лукашэнка аб’яўляе міністрамі, з кім бы вам хацелася б папрацаваць?

Аляксандр Кныровіч: Калі ўсё ж такі паспрабаваць паразважаць, то, канешне, той блок, які працаваў над беларускімі фінансамі, у першую чаргу гэта кіраўнік Нацыянальнага банку, які не ўваходзіць афіцыйна ў наш урад. Па Канстытуцыі ён за межамі ўрада. Але гэта вельмі дасведчаны чалавек – Павел Калаўр. Вельмі дасведчаныя там адмыслоўцы. І гэта людзі, якія маглі б працаваць і ў нармальных умовах дэмакратычнай Беларусі. Маглі б прынесці шмат карыснага Беларусі. І таксама людзі, якія знаходзяцца не на ўзроўні прэм’ераў ці віцэ-прэм’ераў, а на ўзроўні замміністра эканомікі фінансаў. Таксама сярод іх ёсць людзі, якія прафесійна адукаваныя, і якія ў іншых умовах моглі б добра працаваць.

Канешне, гэта не датычыцца таварыша, бо спадаром яго не назаву, Снапкова, напрыклад. Гэта зусім іншага кшталту чалавек, таму ён, напэўна, так доўга і трымаецца ва ўрадзе. Калі мы кажам, з кім магчыма было б працаваць, напэўна, гэта частка эканамічнага блока, частка міністэрства фінансаў і, канешне, Нацыянальны банк. Калі б не гэтыя людзі, то мы бачылі б зусім іншае становішча, такое, як напрыклад, у Венесуэле, ці ў іншых краінах, дзе аўтарытарная ўлада. Але дзякуючы іх працы ўсё больш-менш нармалёва з фінансавай часткай беларускай сістэмы.

РР: А як вам гэты інавацыйны падыход, калі Аляксандр Лукашэнка на блокі падзяліў міністраў. Мне здаецца, што гэта нейкая навацыя. Ці раней мы проста на гэта не звярталі ўвагу.

Аляксандр Кныровіч: Заўсёды былі віцэ-прэм’еру, у якіх былі такія зоны. Але гэта не гучала публічна. Таму гэта зараз выклікае такое здзіўленне. Але гэта нармальная практыка сярод, напэўна, 28-мі міністэрстваў і такіх камітэтаў, якія на ўзроўні міністэрстваў. Ну, канешне, па нормам кіравання нельга кіраваць адразу 28-ю адзінкамі, калі гэта ні нейкія там атынкоўшчыкі, калі гэта не афіцыянты, а ўсё ж такі людзі са складанай працай. І таму трэба дзяліць на 4-5 блокаў, каб усё ж такі было нейкае навуковае кіраванне. Гэта нармалёва. Раней мы проста не заўважалі, не звярталі ўвагу на такі падзел. Але гэта нармальная практыка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя