Паводле выдання Warsaw.pl, за 9 месяцах 2025 года ўкраінцы і беларусы стварылі каля 15 % усіх новых індывідуальных прадпрымальніцтваў.

Найбольш актыўна адкрываюць свае кампаніі украінцы — больш за дваццаць тысяч зарэгістраваных фірмаў, а таксама беларусы, якія займаюць другое месца сярод замежных уладальнікаў — каля дзвюх тысяч бізнесаў.
Эксперты адзначаюць, што мігранты ўносяць істотны ўклад у польскую эканоміку: яны адкрываюць кавярні, сэрвісныя фірмы, ІТ-кампаніі і спрыяюць развіццю лакальных супольнасцяў.
Беларускае Радыё Рацыя






