BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аршанскі завод можа працаваць на расейскую ваенную прамысловасць

На выпадак ваеннага часу Беларусь павінна мець “максімум свайго”, у гэтым плане “ўжо шмат робіцца”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 траўня падчас наведвання аршанскага завода “Легмаш” (Віцебская вобласць).

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, “гаворка і пра стралковую зброю, абсталяванне для сувязі і па цэлым шэрагу іншых напрамкаў, уключаючы выпуск новай прадукцыі” ваенна-прамысловага комплексу (ВПК) на гэтым прадпрыемстве. Паводле інфармацыі на сайце “Легмаша”, прадпрыемства выпускае прадукцыю з чыгуну, зменнае абсталяванне для металургіі, металаканструкцыі, спецадзенне ды іншае.

Альянс расследавальнікаў Беларусі сцвярджае, што завод можа працаваць на расейскі ваенпрам. Расследавальнікі распазналі таварны код наменклатуры і наймення прадукцыі, якую паказвалі Лукашэнку. Яны мяркуюць, што гаворка ідзе пра асноўныя снарады для рэактыўных сістэм залпавага агню «Град».

Беларускае Радыё Рацыя