Паводле даных за красавік, Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці паказаў сярэдні намінальны налічаны заробак 3924 рубля. Гэта амаль на 425 рублёў больш, чым у Менску, піша Onliner.by. Ідзе гаворка пра заробак да ўтрымання падаткаў і ўзносаў (то бок, «бруднымі»).

Высокі ровень даходаў у Астравецкім раёне тлумачыцца тым, што менавіта тут размешчана Беларуская атамная электрастанцыя. Падобныя буйныя прадпрыемствы, асабліва ў сферы энергетыкі і прамысловасці, часта фармуюць падвышаныя сярэднія заробкі ў рэгіёне.