BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Атамная энергетыка не такая «зялёная»? Прэзентаваныя дадзеныя пра выкіды АЭС

Ініцыятыва «Экадом» правяла анлайн-прэзентацыю даследавання «Атамная энергетыка — «зялёнае» выратаванне ад кліматычнага крызісу?».

Спікеркай стала даследчыца Таццяна Новікава, якая заўважыла, што фактычныя выкіды CO2 пры працы АЭС значна вышэйшыя, чым прынята лічыць:

-Як гаворыць МАГАТЭ, адпрацаванае ядзернае паліва з АЭС, любых, якія зараз дзейнічаюць, павінна быць ізалявана ад навакольнага асяроддзя цягам мільёна гадоў. Зразумела, што адпрацаванае ядзернае паліва не выкідвае CO2 і не выкідвае парніковых газаў. Але для захоўвання спатрэбіцца такая колькасць бетону, якая робіць такія выкіды парніковых газаў, што на кожную тону цэменту выкідваецца дзесьці 500 кг CO2 . І гэта толькі CO2 . То бок, кожныя 100 гадоў гэтае паліва прыйдзецца перапакоўваць.

Таццяна Новікава таксама адзначыла, што хаця цалкам выключыць гэтыя выкіды пры працы АЭС немагчыма, іх можна значна скараціць праз выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі на розных этапах паліўнага цыклу і праз змяненне падыходаў да ацэнкі кліматычнай шкоды.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Таццяны Новікавай і www.shutterstock.com