BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўстрыйская кампанія Kronospan сышла з Беларусі

Як даведалася выданне Office Life, дрэваапрацоўчы холдынг пазбавіўся ад свайго бізнесу ў Беларусі, а новым уладальнікам яго заводаў і лагістычных цэнтраў стаў эмірацкі фонд Causa Foundation, упраўленне ж бізнесам перадалі расейскім менэджарам. 

Фота: lesprominform.ru

Кампанія Kronospan валодала заводамі ў Смаргоні, Віцебску, Магілёве. Паведамляецца, што юрыдычныя асобы, якім належалі гэтыя заводы, завяршылі рэбрэндынг.

Кампанія Kronospan з’явілася ў Беларусі ў канцы нулявых гадоў і стала адным з самых буйных інвестараў у мясцовую дрэваапрацоўку. Заводы Kronospan выпускалі драўняныя пліты, пакрыццё на падлогу, лакі і так далей. Значная частка прадукцыі ішла на экспарт. Агульны аб’ём інвестыцый аўстрыйскай кампаніі ў беларускую эканоміку ацэньваўся на адзін мільярд еўра.