BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўтавытворцам у Кітаі “настойліва рэкамендавалі” не інвеставаць у Расею

Міністэрства гандлю Кітая папярэдзіла аўтавытворцаў краіны пра рызыкі, звязаныя з інвестыцыямі ў аўтамабільную прамысловасць за мяжой.

Фота: autoconsulting.ua

Выданне Reuters піша, што аўтавытворцам рэкамендавалі не інвеставаць у Індыю, “настойліва рэкамендавалі” не інвеставаць у Расею і Турцыю і ў больш мяккім тоне ўказалі на рызыкі пры будаўніцтве заводаў у Еўропе і Тайландзе.

Міністэрства таксама заклікала аўтавытворцаў выкарыстоўваць замежныя заводы для канчатковай зборкі аўтамабіляў з выкарыстаннем камплектуючых, якія экспартуюцца з Кітая, каб знізіць патэнцыйныя рызыкі, звязаныя з геапалітычнымі праблемамі.