BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Багатыя і бедныя

Рэйтынг найбагацейшых самаўрадаў (у значэнні рэгіёнаў, гарадоў, паветаў, гмінаў) у Польшчы за 2023 год. Штогод дадзеныя такога рэйтынгу публікуе самаўрадавы тыднёвік “Wspólnota”, сёлета ў нумары ад 27 ліпеня.

І так самымі багатымі ваяводскімі гарадамі ў Польшчы ёсць: Варшава, Ароле, Уроцлаў. Беласток на 13 месцы, на 16 усіх ваяводскіх гарадоў. Без зменаў у параўнанні з папярэднім годам.

Сярод гарадоў на правах павета, па чарзе: Сопат, Плоцк і Явожна (не з Падляшша). Бо два падляшскія гарады на правох павета Ломжа і Сувалкі незначна, але збяднелі (Сувалкі на адно месца а Ломжа на 4 месцы ўніз у згаданым рэйтынгу). А самыя заможныя вясковыя гміны таксама не знаходзяцца на Падляшшы (Клешчув, Рэваль і Сульмежыцэ).

Падляшскае ваяводства, як такое, калі глянуць на «багацце», то бок пералічэнне фінансаў адміністратыўнай адзінкі на душу насельніцтва, займае 9-ае месца ў Польшчы (на 16 усіх у краіне).

Але і ў самім Падляшшы ёсць багацейшыя і бяднейшыя рэгіёны.

Самымі багатымі самаўрадамі ў Падляшскім ваяводстве за 2023 год аказаліся: Высокае Мазавецкае (6-ае ў маштабе краіны), Мельнік і Міхалова. Як не дзіўна навокал самага «багатага» горада на Падляшшы Высокага Мазавецкага распаложана самая «бедная» гміна на Падляшшы, таксама Высокае Мазавецкае. Мала таго, тая ж гміна займае апошняе месца ў маштабе краіны.

Няўжо так ёсць?

Пераязджаючы з горада ў гміну Высокае Мазавецкае быццам пераязджаў бы з Рэспублікі Кіпр (грэцай) ў Турэцкую Рэспубліку Кіпра (паўночны Кіпр).

Але гэта ад 50 гадоў дзве розныя дзяржавы. Каб не шукаць бліжэй параўнання. А ў нас і гміна і горад не толькі тая самая дзяржава, але і ваяводства і той самы жа павет нават.

Аднак шукаем далей нябачнага багацця.

І беларускія гміны апынуліся ў гэтым рэйтынгу на відных месцах.

Апрача згаданага Міхалова, далей заможнасцю могуць ганарыцца, Бранск, Бельскі павет, Сураж, Лапскі павет і Чыжэв, Высокамазавецки павет.

Для нас цікавым можа быць таксама рэйтынг вясковых гмінаў.

На першым месцы Мельнік, затым Орля і на трэцім месцы Нараўка.

Толькі голых фактаў.

Зрэшты ў мінулых гадах было падобна, мо за выключэннем Сейненскага павета, які з першай соткі ў рэйтынгу панізіўся да трэцяй у маштабе краіны, а ў маштабе ваяводства з другога месца панізіўся ў рэйтынгу на 10-ае. Самы заможны павет на Падляшшы Высокамазавецкі (нягледзячы на самую «бедную» гміну), затым Сакольскі.

Адкуль бяруцца такія розніцы ў заможнасці паасобных рэгіёнаў?

Варшава заўсёды была багатая. Там і зарплата вышэйшая і меншае безпрацоў’е, але і цэны вышэйшыя.

У маштабе краіны Падляшскае ваяводства, як і ўсе рэгіёны на ўсход ад Віслы, лічылася Польшчый «Б», значыць меншыя ці абмежаваныя інвестыцыі, чым у Мазавецкім, Вармінска-Мазурскім, не гаворачы пра Ніжна-Сілежскае.

А на Падляшшы.

Міхалова і Мельнік гэта самаўрады, праз якіх тэрыторыю праходзяць нафта- і газаправоды, адтуль і ім ідуць дадатковыя грошы ад налогаў.

Орля, гміна, мае 15 вятракоў велаэлектрастанцыі і дрэваапрацоўчую фабрыку IKEA. У выпадку Высокамазавецкага павета былі значныя дзяржаўныя і ваяводскія датацыі. Паводле некаторых самаўрадаўцаў, амаль у 10 разоў большыя, чым для Бельскага павета.

Чаму? Менавіта чаму. Трэба глянуць якая, ці чыя ўлада ў ваяводстве, якая ў краіне, ды за каго галасавалі жыхары дадзеных паветаў. І ўсё яснае. Гаворым пра дадзеныя за 2023 год.

Іншая справа як такая «заможнасць» выглядае на самой справе.

Вось едучы з Орлі ў Дубічы Царкоўныя шашой, па якасці шашы таксама маем два светы, быццам тыя ж Кіпры.

З той розніцай што наадварот.

Шаша ў «беднай» гміне Дубічы, гладкая і новая, ў «багатай» Орлі, калдобіны і дзіра на дзірцы, хоць ламай тэхніку, якой едзеш, ці гэта машына ці ровар.

Ну але шаша, яна дарога не гмінная, а хутчэй за ўсё павятовая ці ваяводская.

У Орлі ўсё такі маем – новы Дом Культуры, гладкія вуліцы і новыя тратуары, упарадкаваная плошча перад сінагогай, дагледжаны парк ці спартыўны комплекс «Орлік». І двухмоўныя, польскія і беларускія, указальнікі і назвы мясцовасці (адзіны выпадак у Польшчы). Ну але гэта была зроблена яшчэ за часы папярэдняга войта, Пётра Сельвесюка.

За тое камунікацыйнае аўтобуснае спалучэнне Орлі з Бельскам рэдкае і толькі ў будні. З Беластокам няма.

Ні самаўрад ваяводства ні гміны не хочуць даплочываць да аўтобуснай камунікацыі. Сапраўды яна не акупаецца, але акурат гэта абавязак самаўрадаў, маршалкоўскай і гміннай ўправаў.

Праўда, цягніком можна дабрацца з Орлі ў Беласток, Седльцы, Гайнаўку і Бельск, а адтуль і далей. Толькі што прыпынак 3 кіламетры ад мястэчка.

Ну і ўночы цёмна, вулічнае асвятленне гасяць па 23-й гадзіне. І далей можам пералічаць, толькі ў канцы і так пагодзімся, што месца ў рэйтынгу заможнасці і камфорт жыцця не заўсёды супадаюць.

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя