З 1 студзеня 2026 года Балгарыя афіцыйна далучаецца да еўразоны, стаўшы яе 21-й дзяржавай-чальцом. Пераход на еўра завяршае доўгі працэс інтэграцыі краіны ў агульнаеўрапейскую эканамічную прастору.

Як паведамляе Балгарскі народны банк, у першыя два месяцы пасля ўвядзення еўра — з 1 студзеня па 2 сакавіка 2026 года — будзе дзейнічаць бясплатны абмен балгарскіх леў на еўра ва ўсіх краінах еўразоны па фіксаваным курсе 1 еўра = 1,95583 лева. Дзённы ліміт абмену — да 2000 леў.
У банку падкрэсліваюць, што гэтыя меры закліканыя забяспечыць плаўны і зручны пераход на адзіную еўрапейскую валюту.






