У прэс-службе “Белгазпрамбанка” паведамілі пра ўвядзенне ліміту на зняцце наяўных грошай у банкаматах за межамі Беларусі. Чакаецца, што часовыя абмежаванні будуць дзейнічаць з 5-га ліпеня. Аднак колькі яны працягнуцца, у кіраўніцтве банка не распавялі.

Акрамя таго, аналагічную меру ўвёў яшчэ адзін беларускі банк – “БНБ Банк”.
У прэс-службе “Белгазпрамбанка” адзначылі, што такія меры закліканы гарантаваць дадатковую бяспеку кліентаў за мяжой і зберагчы ад фінансавага махлярства.
З 5 ліпеня беларусы, знаходзячыся за межамі Рэспублікі, змогуць зняць наяўныя грошы ў рамках усталяваных лімітаў: да 300, 500 ці да 1000 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя