Цяпер у банках Беларусі замарожана прыкладна 10 мільёнаў даляраў, якія былі прызначаны для пераводу за мяжу, але выклікалі падазрэнні ў банкаў і спецслужбаў, або па іх ужо пачатыя крымінальныя справы. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Гаворка ідзе аб працы нядаўна створанай у банкаўскай сістэме краіны антыфрод-сістэмы, якая ў выпадку падазроных здзелак блакуе перавод сродкаў у замежныя краіны, і перадае інфармацыю аб іх у праваахоўныя органы, якія разбіраюцца ў сітуацыі. Такім спосабам нібыта атрымліваецца прадухіліць страту сродкаў людзьмі, падманутымі ашуканцамі. Колькасць кіберзлачынстваў у Беларусі ў 2023 годзе значна вырасла: на 23,5 працэнта – да 18,3 тыс. выпадкаў махлярства. Рост кіберзлачынстваў працягваецца і ў бягучым годзе.
Беларускае Радыё Рацыя






