BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

БелАЭС не працуе больш за месяц

З 4 снежня мінулага года Беларуская атамная электрастанцыя не выпрацоўвае электрычнасць. Як стала вядома «Зеркалу» ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, на днях адбылася няўдалая спроба запуску аднаго з энергаблокаў. Журналісты, як звычайныя грамадзяне, патэлефанавалі на жывую лінію міністра энергетыкі і спыталі, што адбываецца на АЭС.

Са слоў крыніцы журналістаў, супрацоўнікі БелАЭС паспрабавалі падключыць да сеткі адзін з энергаблокаў 6 студзеня.

– Усё дрэнна, спроба завяршылася няўдачай, – сцвярджае крыніца. – Не магу дакладна сказаць, які блок не ўдалося вярнуць да працы, але станцыя па-ранейшаму прастойвае і не выпрацоўвае электрычнасць. Супрацоўнікі напружаны, спяшаюцца хутчэй усё выправіць, але пакуль не атрымліваецца.

Журналісты пад выглядам звычайных грамадзянін Беларусі патэлефанавалі на жывую лінію з міністрам энергетыкі Аляксеем Кушнярэнкам, каб даведацца, як ідуць справы з рамонтам энергаблокаў і запускам БелАЭС.

Прабачце, дзейнасць станцыі я каментаваць вам не буду, – заявіў міністр. – Якое пытанне ў вас?

– Ці ўсё ў парадку з БелАЭС?

Без каментароў, – адказаў Аляксей Кушнарэнка і паклаў слухаўку.

На афіцыйным сайце Беларускай АЭС на 11 студзеня 2025 года па-ранейшаму паведамляецца, што першы энергаблок знаходзіцца на планава-папераджальным рамонце. Інфармацыі пра стан другога няма.

Пры штатнай рабоце двух энергаблокаў БелАЭС забяспечвае блізу 40 працэнтаў патрэбаў краіны ў электраэнергіі.