БелАЭС сумарна выпрацавала больш за 48 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз у ходзе сустрэчы з працоўным калектывам філіяла “Беларуская ДРЭС” прадпрыемства “Віцебскэнерга”, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

© Фота: Цэнтр стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў.
За першае паўгоддзе 2025 года спажыванне насельніцтвам электраэнергіі для патрэб нагрэву і гарачага водазабеспячэння склала 723,4 млн кВт.гадз, што ў 1,3 раза перавышае паказчык за аналагічны перыяд 2024 года. Усяго за 2019-2025 гады ў энергазабеспячальныя арганізацыі паступіла каля 154 тыс. зваротаў грамадзян аб выдачы тэхнічных умоў на далучэнне электраўстановак аднакватэрных жылых дамоў да электрычных сетак у мэтах выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Задаволена 140 тыс. За шэсць месяцаў 2025 года паступіла 17,7 тыс. зваротаў, 93 працэнты задаволены.






