BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

БелАЭС ужо два тыдні не працуе

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але афіцыйна пра гэта не паведамляюць. Анансаваўся толькі “планавы рамонт” першага энергаблока.

Другі энергаблок быў на рамонце летам-восенню, у сярэдзіне кастрычніка яго ўключылі ў сетку, але цяпер высветлілася, што зноў не працуе. Ён адключаны з-за парушэння герметычнасці першага контуру, які з’яўляецца носьбітам радыёактыўнай асяроддзя і знаходзіцца на абслугоўванні рэактарнага цэха, паведамляе “Зеркало” са спасылкай на сваю крыніцу. У прыёмнай гендырэктара БелАЭС пацвердзілі, што другі энергаблок сапраўды не працуе.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адключэнне другога энергаблока Беларускай АЭС адбылося ў ноч на 4 снежня.