BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь абнуліла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

З 1 лютага Беларусь абнуліла ўсе экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў, прынятай 31 студзеня, паведамляе Нацыянальны партал прававой інфармацыі.

Пастанова ўстанаўлівае стаўку экспартных пайшлі ў 0 працэнтаў на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты, прамагонны бензін, таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачныя, газы, этан, бутан, ізабутан і інш.