Беларусь з 1 чэрвеня абнуляе экспартныя пошліны на нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 траўня афіцыйна апублікавана ў суботу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, абнуляюцца стаўкі экспартных пошлін на звадкаваныя вуглевадародныя газы.
Пошліны на вываз гэтай прадукцыі былі ўведзеныя ў Беларусі ў верасні 2024 года. Да гэтага яны былі нулявымі.
Застаюцца нулявымі стаўкі пошлін на сырую нафту, лёгкія і сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, таварныя бензіны, мазут, змазачны алей, адпрацаваныя нафтапрадукты і іншыя прадукты нафтахіміі.






