BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь апярэдзіла Расею па пастаўках гарэлкі ў Кітай

Статыстыка сведчыць пра тое, што Беларусь у пастаўках моцнага алкаголю Кітаю стала апярэджваць Расею. За першыя тры месяцы 2025 году беларускія вытворцы адправілі ў Кітай 386 тонаў гарэлкі.

Фота: msn.com

З гэтым паказнікам Беларусь заняла трэцяе месца і абышла Расею. Як піша РБК з спасылкай на лічбы Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, першае месца ў імпарце заняла Швецыя (744 тоны). Далей ідзе Італія (502 тоны). Аб’ём паставак гарэлкі з Расеі ў Кітай за першыя тры месяцы 2025 году дасягнуў 318 тонаў.