Беларусь больш не плануе далучацца да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Гэта вынікае з пастановы Саўміна, апублікаванай сёння, 20 лютага, на Нацыянальным прававым партале.

Пазіцыя “ўдзел у шматбаковай гандлёвай сістэме, асновай якой з’яўляецца СГА, прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з абавязацельствамі ў СГА і далучэнне Рэспублікі Беларусь да СГА з улікам нацыянальных інтарэсаў” выключана з плана ўрада да 2025 года.
Нагадаем, Беларусь падала заяўку на далучэнне да СГА у 1993 годзе. Перагаворны працэс актывізаваўся ў 2015 годзе. Аднак вясной 2022 года, пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны, СГА адмовілася разглядаць беларускую заяўку — з-за падтрымкі, якую аказаў Менск расейскай агрэсіі.






