BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь будзе пастаўляць торф у Турцыю

Беларусь будзе пастаўляць торф у Турцыю. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнерга. На сельскагаспадарчай выставе AGROEXPO-2024 у Ізміры быў падпісаны мемарандум паміж “Белтопгазам” і турэцкай GLS Grup, паведамляе reform.by.

Мемарандум прадугледжвае заключэнне кантрактаў на пастаўкі ў Турцыю кіпаванага сепараванага торфу і пажыўных тарфяных грунтоў для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы: вырошчвання кветак, агароднінных культур, саджанцаў дрэў і кустоў. Першыя пастаўкі плануюцца ўжо сёлета.

Трэба адзначыць, што Беларусь актыўна пастаўляе торф у Кітай. У лістападзе былі заключаны новыя кантракты. У верасні 2022 года ў КНР быў нават адпраўлены цэлы цягнік з торфам “у гонар 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі”.