BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь і Расея адмянілі роўмінг

Беларускія і расейскія мабільныя аператары адмянілі роўмінг паміж дзвюма краінамі. Цяпер абаненты змогуць тэлефанаваць, адпраўляць паведамленні і карыстацца інтэрнэтам без дадатковых збораў, як на тэрыторыі сваёй краіны.

Фота з адкрытых крыніц

Уваходныя званкі стануць бясплатнымі, мінімальная квота складзе 300 хвілін у месяц. Для інтэрнэту прадугледжаны льготныя ўмовы: абаненты атрымаюць не менш за 5 ГБ без дадатковых плацяжоў, а кошт 1 ГБ складзе 4 рублі. Выходныя званкі будуць тарыфікавацца па ўмовах унутрысеткавых тарыфаў.

Гэтае рашэнне стала яшчэ адным крокам да ўзмацнення сувязяў паміж Беларуссю і Расеяй, аднак некаторыя аналітыкі адзначаюць, што скасаванне роўмінгу ўмацоўвае залежнасць беларускай сувязі ад расейскіх аператараў.