BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь і Расея пастаўляюць бярозавую фанеру ў абыход санкцый

Еўрапейская камісія спрабуе спыніць спробы абыходу санкцыі, уведзеных супраць Расе і Беларусі. Адным з прыкладаў з’яўляецца абмежаванне імпарту бярозавай фанеры, якая трапляла ў Еўразвяз праз Казахстан.

Фота: mebelshik.biz

Бярозавая фанера з’яўляецца важнай сыравінай, якая выкарыстоўваецца, у тым ліку, у мэблевай прамысловасці. Яе экспарт быў важным элементам для эканомік Расеі і Беларусі, таму ў 2022 годзе Еўракамісія ўвяла санкцыі ў дачыненні да гэтай сыравіны. Абысці іх Расея і Беларусь маглі праз экспарт фанеры праз Казахстан. Як распавяла экспертка па пошлінах Магдалена Хмялеўска-Холева,  імпарт бярозавай фанеры з Казахстану ў ЕЗ пачаў імкліва расці:

— У 2021 годзе мы амаль не мелі імпарту бярозавай фанеры. У 2022 годзе пачаліся некаторыя пастаўкі, а ў 2023 ужо мелі пяцікратны рост аб’ёмаў імпарту — 55 тысяч тон бярозавай фанеры цягам года.