BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь пабудуе сховішча радыеактыўных адходаў ля мяжы з Літвой

Як паведаміў BELPOL са спасылкай на некалькі незалежных крыніц, у Беларусі прынятае канчатковае рашэнне размясціць сховішча радыеактыўных адходаў 3 і 4 класаў непадалёк ад АЭС у Астраўцы, усяго ў 22 км ад мяжы з Літвой.

Кандыдат хімічных навук, сузаснавальніца грамадскай арганізацыі «Антыкрызісны экспертны ядзерны цэнтр Украіны» Вольга Кашарна адзначыла, што Беларусь не кансультавалася па гэтым праекце з суседнімі краінамі:

-Яно прызначанае для адходаў 3-4 класа ад Беларускай АЭС. Што адносна выбару пляцоўкі. Не чула, каб Беларусь праводзіла кансультацыі з краінамі-суседзямі перад будаўніцтвам АЭС і зараз, перад будаўніцтвам сховішча.

Вядома, што праект пабудовы сховішча радыеактыўных адходаў  рэалізуе дзяржаўнае прадпрыемства «БелРАО» з бюджэтам 941 млн беларускіх рублёў і планаваным увядзеннем у эксплуатацыю ў 2030 годзе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Мінэнерга і belpol.pro